"Зялёны тыдзень": Берлін адпраўляецца ў гастраномічную кругасветку

picture alliance / dpa Павялічыць фота (© picture alliance / dpa ) Калі ў сярэдзіне студзеня ў цэнтры Берліна расцвітае поле кветак, рохкаюць парасяты і спеюць клубніцы – гэта надзейная прыкмета таго, што пачынаецца "Зелёны тыдзень". У гэтым годзе знакамітая выстава сельскагаспадарчай прадукцыі – юбілейная. Яна адбываецца ў 80-ы раз.

На Міжнародным зялёным тыдні ў Берліне (Internationale Grüne Woche Berlin – IGW) – так афіцыйна называецца "Зялёны тыдзень" – можна і нават трэба не толькі глядзець, але і каштаваць. Садавіна і агародніна, мяса і рыба, малочныя прадукты, а таксама нацыянальныя стравы і экзатычныя далікатэсы – аграрыі з усяго свету дэманструюць тое, чым яны багатыя. Харчовае прыпраўляецца традыцыямі і забавамі, а таксама разнастайнай прадукцыяй з іншых сегментаў галіны: лясной і дрэваапрацоўчай прамысловасці, ландшафтнага дызайну і садаводства.

З нядаўняга часу на выставе з’явілася традыцыя: кожны год назначаць адну з краін-удзельніц афіцыйным партнёрам. У гэты раз на чале стала стаіць Латвія. Абяцаецца, што латвійцы будуць частаваць і здзіўляць публіку сваімі нацыянальнымі прадуктамі, у "меню" краіны-партнёра знаходзяцца хлеб, піва, мёд, сыр, мяса, розные віды масла, спецыі і ласункі.

Не хлебным, затое самым відовішчным будзе традыцыйны кветкавы павільён, які на гэты раз працуе пад дэвізам "Культура наследвае прыроду". Арганізатары загадзя папярэджваюць наведвальнікаў: можно не пакаштаваць тыя ці іншыя стравы, але прайсці міма кветак – сапраўднае злачынства. У сярэдзіне студзеня тут будзе сапраўднае, квітучае мора кветак – цюльпанаў, нарцысаў, азалій, архідэй, а таксама куды болей экзатычных відаў, вырашчаных лепшымі фларыстамі. Акрамя непасрэдна кветкавай экспазіцыі ў гэтым павільёне пройдуць тэматычныя мерапрыемствы для спецыялістаў гэтай галіны.

Сярод іншых "гваздоў" праграмы значыцца Брандэнбургскі павільён, у якім будуць працаваць цэлых 80 стэндаў і кулінарная студыя, у якой жадаючым раскрыюць сакрэты традыцыйных рэцэптаў. Яшчэ адзін хайлайт – трохздзённыя мерапрыемствы "Allergy & Free From Show" і "V Delicios Show", якія будуць прысвечаны прадукцыі для алергікаў, вегетарыянцаў і веганаў. А для выставы жывёл адабралі самых прыгожых прадстаўнікоў сельскагаспадарчых угоддзяў.

Знойдзецца на гэтым своеасаблівым Давосе аграрнага бізнесу месца і палітычным пытанням. Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Германіі Крысціян Шмідт абмяркуе са сваім расійскім калегам Мікалаем Фёдаравым магчымасць змягчэння эмбарга на імпарт нямецкіх прадуктаў харчавання. Напярэдадні "Зялёнага тыдня" Шмідт выказаў надзею на "хуткае вяртанне да традыцыйна добрых сельскагаспадарчых адносін паміх дзвюма краінамі", што, на яго думку, "можа дапамагчы палепшыць адносіны" паміж Расіяй і Германіяй.

Усяго ж рамачная праграма IGW уключае больш за 300 розных мерапрыемстваў для экспертаў – форумаў, дыскусій, семінараў, кангрэсаў і паседжанняў. Галоўнай падзеяй, зразумела, стане 7-ая Міжнародная канферэнцыя міністраў сельскай гаспадаркі.

На "Зялёным тыдні"-2015 свае сельскагаспадарчыя дасягненні прадэманструюць 1689 удзельнікаў з 69 краін свету. Міжнародную выстаўку-продаж у Берліне ў жарт называюць самым доўгім тыднем у годзе, таму што яна доўжыцца не сем, а дзесяць дзён. У гэтым годзе       "Зялёны тыдзень" праходзіць з 16 па 25 студзеня.

Ксенія Максімава

13.01.2015

© Germania-online