Германія і ААН: 40 гадоў агульнай адказнасці

picture alliance / dpa Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) 18 верасня споўнілася 40 гадоў з моманту ўваходжання абедзвюх Германій – Заходняй і Усходняй – у Арганізацыю Аб’яднаных Нацый. Краіна, якая незадоўга да таго лічылася “варожай дзяржавай”, з часам набыла статус актыўнага міратворцы, уносячы штодзённа і на розных кантынентах свой уклад у агульную справу ўмацавання міру.

Стварэнне ААН у 1945 годзе, якое было выклікана жаданнем міжнароднай супольнасці прадухіліць будучыя разбуральныя войны і садзейнічаць умацаванню міру, азначала для Германіі тое, што яна зноў апынулася ў статусе ворага. Падзел краіны і наступная “халодная вайна” таксама не садзейнічалі ўстанаўленню міру. Толькі ў 1973 годзе дзякуючы новай усходняй палітыцы тагачаснага канцлера ФРГ Вілі Брандта ўдалося дабіцца прыняцця абедзвюх Германій у ААН.

Праз тыдзень пасля прыняцця ФРГ і ГДР у шэрагі ААН на Генеральнай Асамблеі выступіў і сам Вілі Брандт. “Мы прыйшлі сюды не для таго, каб выкарыстоўваць ААН як сцяну плачу для рашэння нямецкіх праблем ці заяўляць патрабаванні, якія тут усё роўна не могуць быць выкананы. Мы прыйшлі сюды, каб на аснове нашых перакананняў і ў межах існуючых магчымасцей  picture alliance / dpa Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) прыняць на сябе частку агульнапалітычнай адказнасці”, падкрэсліў канцлер.

Мэту, сфармуляваную Брандтам, можна лічыць паспяхова выкананай. За час працы ў ААН, і асабліва за апошнія 20 гадоў у статусе аб’яднанай Германіі, немцам удалося стаць важнейшым членам арганізацыі. Германія не толькі плаціць адны з самых высокіх узносаў пасля ЗША і Японіі, але і ўвесь гэты час бярэ актыўны ўдзел у ўмацаванні міжкантынентальнага міру і выкананні правоў чалавека.

Падаўжэнне дагавора аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі, стварэнне Міжнароднага крымінальнага суда, а таксама шматлікія міратворчыя місіі ААН – ва ўсё гэта Германія ўнясла сваю лепту. Так, сёння салдаты Бундэсвера сочаць за парадкам на Балканах, у Малі і Ліване, а таксама picture alliance / dpa (© picture alliance / dpa) вось ужо 11 гадоў нясуць службу ў Афганістане ў рамках аперацыі ISAF. Германія прымала ўдзел і ў амерыканскай аперацыі “Несакрушальная свабода” па барацьбе з сусветным тэрарызмам.Зараз у міратворчых місіях задзейнічаны больш за шэсць тысяч салдат Бундэсвера і 300 паліцэйскіх. Германія шэсць разоў выбіралася непастаянным членам Савета Бяспекі ААН і імкнецца ўвайсці ў гэты орган на пастаяннай аснове.

Па словах канцлера Германіі Ангелы Меркель, для федэральнага ўрада дзейнасць у ААН – важнейшы аспект знешняй палітыкі. На яе погляд, асновай для актыўнага ўдзелу немцаў у ААН служыць той факт, што ў доўгатэрміновай перспектыве справы Германіі будуць ісці добра толькі ў тым выпадку, калі і ў іншых краін усё будзе ў парадку.

Гэтымі днямі генеральны сакратар ААН Пан Гі Мун высока ацаніў дзейнасць Германіі ў міжнароднай арганізацыі. Па яго словах, да і пасля аб’яднання краіна адыгрывала актыўную ролю, падтрымліваючы намаганні ААН. Ён таксама падкрэсліў, што ў сваёй працы абапіраецца на “парады і справы” шэрага высокапастаўленых нямецкіх прадстаўнікоў.

 З нагоды 40-й гадавіны з моманту ўступлення Германіі ў ААН федэральны прэзідэнт Ёахім Гаўк наведаў нямецкую штаб-кватэру ААН у Боне. Гаўк назваў ролю Берліна ў міжнароднай арганізацыі “узорнай” і падкрэсліў таксама, што Германія аказвае “велізарную фінансавую падтрымку” працы ААН.

Ірына Міхайліна

© germania-online.ru