Берлінская тэлевежа – ідэальны прыклад гарадскога маркетынгу

Вышыня Берлінскай тэлевежы па цяперашніх мерках даволі сціплая, але яе, як ніякую іншую, любяць турысты Павялічыць фота Вышыня Берлінскай тэлевежы па цяперашніх мерках даволі сціплая, але яе, як ніякую іншую, любяць турысты (© picture alliance / dpa)

Аднойчы ў Берліне правялі эксперымент: зарэтушавалі на панарамным здымку сталіцы тэлевежу і паказалі яго немцам. Без вежы амаль ніхто не змог пазнаць горад! Гэта гаворыць аб тым, што знакамітую пабудову па праву называюць сімвалам города, які вызначае яго сілуэт. Першы камень Берлінскай тэлевежы быў закладзены 50 гадоў таму ў жніўні 1965 года.

У першыя гады існавання ГДР толькі 80 працэнтаў яе жыхароў маглі слухаць дзяржаўнае радыё: усходнеберлінскія частоты былі занадта слабыя. Зато заходнія хвалі радыёпрыёмнікі ўсходніх немцаў лавілі выдатна. Урад разумеў: трэба было тэрмінова пабудаваць новую тэлерадыёвежу, не толькі магутную, але і высокую, якая будзе бачна з іншага боку Берлінскай сцяны і якая стане годным сімвалам квітнеючага  сацыялізму.

Але «тэрмінова» не атрымалася. Спачатку тэлевежу планавалі пабудаваць на паўднёвым усходзе горада, на ўзгорку Мюгельберген, але зразумелі, што паблізу аэрапорта Шонэфельд яна стане перашкодай для паветраных перавозак. Іншае выбранае для будаўніцтва месца – парк Фрыдрыхсхайн – з-за непад'ёмна высокага кошту (30 мільёнаў усходніх марак) адхіліла кіраўніцтва ГДР: пасля ўзвядзення Сцяны ва Усходняй Германіі быў эканамічны крызіс. Нарэшце спыніліся на Аляксандэрплац, мясцовасць вакол якой горадабудаўнікі і так планавалі аднавіць.

Калі ў 2006 годзе ў Германіі праходзіў чэмпіянат свету па футболе, тэлевежу нават размалявалі як футбольны мяч Павялічыць фота Калі ў 2006 годзе ў Германіі праходзіў чэмпіянат свету па футболе, тэлевежу нават размалявалі як футбольны мяч (© picture alliance / ZB)

Сярод архітэктараў быў аб'яўлены конкурс. Тэлевежа, якая паслужыць помнікам Марксу і Энгельсу, з упрыгожаным рубінамі шарам, пазалочанай антэнай і чырвоным мрамарным блокам з надпісам «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!», што лунае ў паветры – такой бачыў будучую тэлевежу галоўны архітэктар Усходняга Берліна Хэрман Хэнзельман, натхнёны формай савецкага касмічнага спадарожніка.

Праект Хэнзельмана спачатку палічылі занадта эксцэнтрычным і празмерна дарагім, але праз некаторы час усё ж зацвердзілі – праўда, са змяненнямі. У жніўні 1965 года на Аляксандэрплац пачалося будаўніцтва. І праз чатыры гады, пасля цэлага шэрагу  затрымак, затое якраз да 20-годдзя заснавання ГДР, тэлевежа была ўрачыста адкрыта. За працэсам яе ўзвядзення першы сакратар ЦК САПГ Вальтэр Ульбрыхт сачыў асабіста, а на ўрачыстым адкрыцці вежы выступіў з хвалебнай прамовай.

Па папулярнасці сярод турыстаў Берлінская тэлевежа абганяе нават Брандэнбургскія вароты Павялічыць фота Па папулярнасці сярод турыстаў Берлінская тэлевежа абганяе нават Брандэнбургскія вароты (© picture alliance / dpa)

Вежа хутка ператварылася ў сапраўдны сімвал горада, прычым, дзякуючы сваёй пазнавальнасці, такі ўдалы, што пазайздросціў бы любы прафесійны маркетолаг. Як сцвярджае кіраўнік турыстычнай арганізацыі Visit Berlin Буркхард Кікер, па папулярнасці сярод турыстаў Берлінская тэлевежа абганяе нават Брандэнбургскія вароты, якія з'яўляюцца адным з трох самых папулярных збудаванняў у свеце.

І гэта пры тым, што вышыня яе па цяперашніх мерках даволі сціплая. 368-мятровая Берлінская тэлевежа трымае ў Еўропе трэцяе месца па вышыні, але не ўваходзіць нават у дзясятку самых высокіх тэлевежаў у свеце. Затое яе, як ніякую іншую, любяць турысты. За гады існавання Берлінскай телэвежы на яе падняліся каля 60 мільёнаў чалавек.

Назіральная пляцоўка знаходзіцца на вышыні 203 метраў. Пад'ём на яе на хуткасным ліфце доўжыцца 38 секунд. На адзін паверх вышэй размесціўся рэстаран, які круціцца: роўна за адну гадзіну ён робіць поўны круг, і госці на працягу вячэры могуць палюбавацца Берлінам з усіх бакоў.

Рэстаран Берлінскай тэлевежы, які круціцца Павялічыць фота Рэстаран Берлінскай тэлевежы, які круціцца (© picture alliance / ZB)

Акрамя выкарыстання тэлевежы па прамым назначэнні і як культурнай славутасці з цягам часу берлінцы знайшлі для гарадскога сімвала і яшчэ адно практычнае прымяненне. Вежа бачна практычна з усіх бакоў, і па ёй можна арыентавацца, калі не зразумела, у які бок ісці.

Ксенія Максімава

Germania-online.ru

13.08.2015

Берлінская тэлевежа – ідэальны прыклад гарадскога маркетынгу