Берлінале-2015: "Залаты мядзведзь" злавіў персідскае таксі

Залатога мядзведзя атрымаў іранскі рэжысёр Джафар Панахі і яго фільм "Таксі", дзе галоўную ролю сыграла яго пляменніца Павялічыць фота Залатога мядзведзя атрымаў іранскі рэжысёр Джафар Панахі і яго фільм "Таксі", дзе галоўную ролю сыграла яго пляменніца (© picture alliance / ZB) Упершыню за доўгія гады рашэнне берлінскага журы не выклікала нездавальнення ні ў публікі, ні ў крытыкаў. Забыўшы пра громкія імёны ў конкурснай праграме, амерыканскі рэжысёр Дарэн Аранофскі і яго калегі ўзнагародзілі вялікія фільмы пра маленькіх людзей. У іх ліку апынуліся карціны з Расіі і Германіі, якія падзялілі прызы за лепшую аператарскую працу.

Самым шчаслівым чалавекам у зале Berlinale Palast у гэты вечар была 10-гадовая Хана Саеідзі, пляменніца іранскага рэжысёра Джафара Панахі, якая сыграла саму сябе ў яго фільме "Таксі". Калі прэзідэнт журы Дарэн Аранофскі аб’явіў, што карціне дастанецца "Залаты мядзведзь", дзяўчынка паднялася на сцэну, але так і не здолела толкам нічога сказаць у мікрафон і чулліва разрыдалася. Члены журы кінуліся суцяшаць дзіцё, і праз пару секунд Хана ўже патанала ў абдымках Одры Тату і Даніэля Бруля. Хэпі-энд, варты асобнай экранізацыі.

На перамогу "Таксі" многія ставілі яшчэ да старту Берлінале. З таго часу як апальны Джафар Панахі атрымаў на радзіме забарону на прафесію, кожная яго новая карціна, зробленая насуперак гэтай забароне, не пакідала фестывалі без узнагарод. У выпадку з відэадзённікам "Гэта не фільм" і драмай "Закрытая заслона" гэтыя прызы былі хутчэй жэстам падтрымкі: іх мастацкая якасць выклікала вялікія пытанні. Але "Таксі" – зусім іншы выпадак. Тут палітыка, майстэрства і мастацтва нарэшце стварылі бяспройгрышную камбінацыю, якая і дазволіла фільму выйграць "Залатога мядзведзя".

Сама карціна – гэта падарожжа па вуліцах Тэгерана. За стырном сядзіць Панахі ў акулярах і смешнай кепцы, замест відэарэгістратара ўстаноўлена камера. Кіроўца, ён жа рэжысёр, вядзе размовы з пасажырамі. Спачатку здаецца, што гэта дакументальнае кіно, і ўсе героі і на самой справе звычайныя мінакі, але знаўцы творчасці Панахі хутка ўгадваюць адсылкі да папярэдніх прац іранскага майстра.

Размовы ў салоне таксама цяжка назваць выпадковымі. Школьная настаўніца і дробны махляр абмяркоўваюць смяротнае пакаранне ў Іране; праваабаронца расказвае аб тым, як за дапамогу палітзняволеным калегія адвакатаў адхіліла яе ад працы;  мужчына, які трапіў у аварыю, запісвае на тэлефон завяшчанне, каб пакінуць усю спадчыну не сваякам, а бяспраўнай па законе жонцы. Самай жа гаваркой становіцца пляменніца рэжысёра, якая ў школе атрымала заданне зняць фільм па існуючых у краіне канонах кінаіндустрыі, а гэта значыць: без гвалту, без кантактаў мужчыны і жанчыны, без чарнухі, без гальштукаў і без еўрапейскіх імёнаў (прызнаюцця толькі ісламскія). Але калі дзяўчынка наводзіць камеру на гарадскія вуліцы, хутка становіцца зразумела, што выконваць гэтыя правілы немагчыма, інакш ад мастацтва нічога не застанецца.

Другую па значнасці ўзнагароду – Гран-пры журы – заваяваў "Клуб" чылійца Гран-пры журы заваяваў "Клуб" чылійца Пабла Лараіна Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) Пабла Лараіна, самая незвычайная карціна конкурснай праграмы. Гісторыя аб каталіцкіх светарах, якіх за розныя грахі саслалі ў незвычайны "дом састарэлых", бліжэй да фіналу ператвараецца амаль што ў біблейскую прытчу і выходзіць далёка за рамкі заяўленай у пачатку антыклерыкальнай драмы. "У свеце пастаянна забіваюць людзей у імя бога. Я вельмі спадзяюся, што калі-небудзь гэта спыніцца", – заявіў Лараін.

"Сярэбраны медзведзь" за лепшую рэжысуру дастаўся адразу двум пастаноўшчыкам. Першым прызёрам стаў румын Раду Жудэ, які прадставіў у конкурсе карціну "Брава!" (Aferim!). Чорна-белая стужка аб тым, як паляўнічы за галавамі і яго сын ловяць збеглага раба-цыгана ў Валахіі XIX стагоддзя, толькі з боку можа паказацца старамодной. Фільм прысвечаны вечна актуальнай праблеме "традыцыйных каштоўнасцяў", у лік якіх чамусьці ніколі не ўваходзіць свабода асобы. Другой лаўрэаткай стала польскі рэжысёр Малгажата Шумовска. Яе ўзнагародзілі за драму "Цела" – аб тым, як вера ў звышзвычайнае нечакана дапамагае ўз’яднацца разбітай сям’і, якая складаецца з замкнёнага бацькі і дачкі, якая пакутвае ад анарэксіі. Прызы за лепшую мужскую і жаночую ролю падзялілі Том Кортні і Шарлота Рэмплінг Павялічыць фота (© 45 Years Film Ltd) Акцёрскія прызы за лепшую мужскую і жаночую ролі падзялілі Том Кортні і Шарлота Рэмплінг, якія сыгралі шлюбную пару ў фільме брытанца Эндру Хэя "45 гадоў". Роўна за тыдзень да святкавання 45-й гадавіны шлюбу іх героі атрымліваюць нечаканую навіну: у Швейцарыі знаходзяць цела першай каханай мужа, якая загінула ў гарах у выніку няшчаснага выпадку задоўга да іх знаёмства. Прывід з мінулага пачынае паволі разбурваць паўвекавы саюз, які здаваўся ідэальным, і брытанскія акцёры віртуозна, без лішняга пафасу і надрыву, паказваюць, як двое шчаслівых людзей ператвараюцца ў дваіх няшчасных.

Прыз за лепшы сценарый, як і Гран-пры журы, паехал ў Чылі. Яго ўладальнікам стаў Патрысіа Гусман, адзіны дакументаліст у конкурсе, чый "Перламутровы гузік" злучыў гісторыю краіны з гісторыяй Сусветнага акіяна. Прыз заснавальніка фестывалю Альфрэда Баўэра за інавацыі ў мастацтве атрымаў "Вулкан Іксканул" Хайра Бустамантэ, фільм-падарожжа ў свет гватэмальскіх індзейцаў, нашчадкаў старажытных майя.

Не засталіся без "мядзведзяў" і канкурсанты з Расіі і Германіі. У гэтым годзе фестывальнае журы прыняло рашэнне ўручыць адразу дзве ўзнагароды за аператарскую працу. Першую атрымала "Вікторыя" нямецкага рэжысёра Себасцьяна Шыпера. Крімінальная гісторыя аб дзяўчыне з Іспаніі, якая прыехала ў Берлін і звязалася не з самай лепшай кампаніяй, знята адным планам, без адзінай мантажнай склейкі. Здымкі доўжыліся роўна столькі часу, колькі доўжыцца сама карціна, – 2 гадзіны 20 хвілін. Аператар - нарвежац Стурла Брандт Гровлен -дэманструе цуды майстэрства і спрыту. Камера лёгка ўзносіцца на дах, нырае ў клубныя сутарэнні, імчыцца з героямі на вялікай хуткасці ў машыне і нясецца па берлінскіх вуліцах. "Гэты фільм мяне ўзрушыў", – заявіў Дарэн Аранофскі, уручаючы ўзнагароду.

Другой карцінай, якая ўразіла прэзідэнта журы, стала стужка Аляксея Германа-малодшага "Пад электрычнымі аблокамі", візуальная паэма аб Расіі мінулага, сучаснага і будучага, напоўненая сімваламі і метафарамі. У фільма, сумеснай прадукціі Украіны, Польшчы і Расіі, два аператара: расіянін Яўгеній Прывін і украінец Сяргей Міхальчук. Ні адзін з іх не змог прыехаць у Берлін, таму статуэткі ўручылі прадзюсерам. Але атрымалася ўсё роўна прыгожа: упершыню за доўгі час у дзвюх краін адно свята на дваіх. Берлінале – тэрыторыя, вольная ад цэнзуры, забарон, а цяпер яшчэ і ад вайны, рэальнай і інфармацыйнай.

Поўны спіс пераможцаў – на афыцыйным сайце www.berlinale.de.

Ксенія Рэўтава

16.02.2015

© Germania-online.ru