Лета ў Берліне

Sonnenuntergang in der Hauptstadt Павялічыць фота (© picture alliance / dpa) Германія доўгі час лічылася краінай саліднай, спакойнай, правінцыйнай. Быць крутым, быць у тэме – не тыя якасці, якія прыпісваліся б немцам у першую чаргу. Але Берлін – гэта справа іншая: ужо некалькі гадоў не слабее паток творчых людзей, мастакоў і навукоўцаў, што імкнуцца ў мегаполіс на Шпрэе з розных краін. Асабліва летам Берлін становіцца цэнтрам паломніцтва моладзі з усяго свету.

У той час, як у Лондане, Нью-Йорку і Амстэрдаме надзычайная дарагоўля ўсё больш адпалохвае тых, хто хоча павідаць свет, у Берліне дастаткова быць бедным, але сексуальным – адпаведна выказванню бургамістра горада, якое стала ўжо легендарным. З таго часу, калі амерыканскі часопіс «Тайм» назваў Берлін «Europe's Capital of Cool» – «самай крутой сталіцай Еўропы», у спіс станоўчых водгукаў аб сталіцы Германіі можна спакойна ўключаць выраз «Берлін руліць!».

Sonnenbaden auf der Reichstagswiese Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)

Мека творчых людзей

Берлін амаль ва ўсім з'яўляецца антыподам іншых сусветных сталіц: ён параўнальна недарагі, даволі прамалінейны і непрэтэнцыёзны. Але перш за ўсё – гэта горад незавершаны. І таму ён цудоўна падыходзіць для маладых людзей, якія імкнуцца з галавой паглыбіццца ў творчую стыхію і начное жыццё Берліна. Горад перажывае пастаянныя пераўтварэнні і можна яшчэ паспець прыняць у іх удзел. Адкрываюцца і зноў знікаюць клубы і дыскатэкі. Закінуты дом становіцца месцам правядзення выставы, а праз некаторы час гэта месца ўжо нікому не патрэбная пабудова.

Не цудоўны, але класны

Маладыя берлінцы гавораць пра свой горад, што ён не цудоўны, але класны. У адрозненні ад іншых сталіц тут культурнае жыццё разгортваеццца не ў рэспектабельных галерэях, а ў перабудаваных складскіх ангарах і на імправізаваных сцэнах у задніх дварах. У Берліне няма дакладна акрэсленага цэнтра, дзе білася бы сэрца горада. Тут, хутчэй, кожны раён мае свой асаблівы твар і ўласны цэнтр. Берлін – гэта кампазіцыя з многіх маленькіх сусветаў. Таму, знаёмячыся з горадам, варта перамяшчацца на ровары, бо адлегласці ў Берліне вельмі значныя.

Sonnenschein in Berlin Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa)

Сонца праводзім  – вечарынку пачынаем

Берлін асабліва вабіць моладзь і аматараў вечарынак улетку. Хаця да марскога ўзбярэжжа далёка, але шматлікія пляжныя бары і адкрытыя басейны абуджаюць летні настрой. Рабіць грыль у парку Ціргартэн, хадзіць па блашынаму рынку ў Маўэрпарку ў пошуках рэдкіх рэчаў або бавіць час на беразе Шпрэе – Берлін быццам бы створаны для маладых людзей. Толькі калі сонца апускаецца за будынкі ўрадавага кварталу, дыджэі сталічных клубаў ставяць музыку і аднаўляецца начное жыццё.     

Тут можна аглядаць славутасці на плошчы Александэрплац, у сэрцы сталіцы, піць каву з відам на Музейны востраў або плаваць па Шпрэе на прагулачным цеплаходзе – летам Берлін прапануе сваім гасцям масу варыянтаў для правядзення вольнага часу. Той, хто хоча актыўнага адпачынку, можа гуляць у пляжны валейбол або атрымліваць асалоду ад непаўторнай атмасферы ў адным з кінатэатраў пад адкрытым небам. Прыехаць у Берлін варта.

©Янаш, МЗС Германіі

www.entdecke-deutschland.diplo.de

Лета ў Берліне

Sonnenuntergang in Berlin