Мір на Зямлі немагчымы без жанчын

Frauen in Libyen Павялічыць фота (© dpa/picture-alliance)

Жанчыны іграюць асаблівую ролю ў прадухіленні канфліктаў і падтрыманні міру. Таму Савет Бяспекі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый даўно патрабуе больш актыўнага ўцягвання жанчын да вырашэння такіх задач. Менавіта гэта ставіць сабе за мэту план дзеянняў, які быў прыняты Федэральным ўрадам Германіі 19 снежня 2012 года.

Германія з самага пачатку адносілася да ліку тых, хто актыўна садзейнічаў дасягненню мэт, якія былі закладзены ў Рэзалюцыі 1325 (2000) Савета Бяспекі, што заклікае забяспечыць больш актыўны ўдзел жанчын у працэсах па прадухіленні крызісаў, урэгуляванні канфліктаў і мірабудаўніцтве, а таксама абарону жанчын ад абумоўленага палавой прыналежнасцю і, у асаблівасці, сэксуальнага насілля ва ўмовах узброеных канфліктаў. Асабліва ў час членства ў Савеце Бяспекі ў 2011-2012 гг. Германія настойліва выступала за выкананне палажэнняў дадзенай рэзалюцыі на міжнародным узроўні.

Нацыянальны план дзеянняў аб’ядноўвае ранейшыя захады, якія здзяйсняла Германія ў гэтай сферы. Акрамя таго, у яго ўвайшлі ідэі і прапановы з боку Бундэстага, няўрадавых арганізацый і навуковых суполак. Пры складанні плана дзеянняў Федэральны ўрад зыходзіў з рэкамендацый Генеральнага Сакратара Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Федэральны ўрад ужо выступае ў розных галінах за ўмацаванне ролі жанчын у механізмах па падтрыманні міру і прадухіленні канфліктаў. Так, напрыклад, праводзяцца трэнінгі для цывільнага і ваеннага персаналу Германіі, які накіроўваецца ў розныя міротворчыя місіі пад кіраўніцтвам ці з мандатам ААН. Таксама існуюць праекты па далучэнні жанчын да ўрэгулявання канкрэтных канфліктаў. Апроч гэтага, Федэральны ўрад падтрымлівае захады Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, якія накіраваны на ўцягванне жанчын у мірныя працэсы ці на садзейнічанне абароне жанчын ва ўмовах канфлікту.

Мір на Зямлі немагчымы без жанчын

Frauen gegen den Krieg