Візавае рэгуляванне
З 5 красавіка 2010 г. ў якасці новай прававой асновы афармлення шэнгенскіх віз ужываецца Візавы Кодэкс.
Змяненні, якія вынікаюць з дадзенага дакумента, былі ўлічаны ў змесце наступнай інфармацыі.
З 29 сакавіка 2009 г. на ўнутраных межах Шэнгенскай прасторы не ажыццяўляецца пашпартны кантроль.
У цяперашні час шэнгенская віза сапраўдная на тэрыторыі наступных дзяржаў:
Германія, Бельгія, Данія, Эстонія, Фінляндыя, Францыя, Грэцыя, Ісландыя, Італія, Латвія, Літва, Люксембург, Мальта, Нідэрланды, Нарвегія, Аўстрыя, Польшча, Партугалія, Швецыя, Швейцарыя, Славакія, Славенія, Іспанія, Чэшская Рэспубліка і Венгрыя.
Запіс на падачу дакументаў
Для падачы дакументаў на афармленне візы Вам трэба запісацца на прыём у візавы аддзел. Запіс ажыццяўляецца ў рэжыме он-лайн (гл. ніжэй).
Каб пазбегнуць доўгачасовага чакання, Вы можаце падаць заяву на атрыманне шэнгенскай візы за тры месяцы да пачатку паездкі.
Просім Вас не спазняцца на прыём і прыносіць усе неабходныя дакументы, а таксама суму консульскага збору ў еўра. Няпоўны камплект дакументаў можа быць не прыняты, у гэтым выпадку трэба запісацца на падачу дакументаў нанава. Пералік дакументаў, неабходных для афармлення візы, Вы знойдзеце ў адпаведнай памятцы (гл. ніжэй).
Да запісу на падачу дакументаў у рэжыме он-лайн
Дакументы і анкеты для афармлення візы
Перад тым як прыйсці на падачу дакументаў у візавы аддзел, азнаёмцеся, калі ласка, з пералікам неабходных дакументаў у памятцы ў адпаведнасці з мэтай Вашай паездкі. У памятках пазначаны ўмовы і працэдура атрымання візы, калі Вы хочаце паехаць у Германію ці іншыя краіны Шэнгенскага пагаднення.
Анкету можна атрымаць бясплатна на нашым сайце. Калі Вы запоўніце анкету ў рэжыме анлайн, гэта паскорыць апрацоўку Вашых дакументаў у візавым аддзеле.
Візавая працэдура
Тут вы знойдзеце тлумачэнні па фармальных патрабаваннях да візавага хадайніцтва і па пытаннях візавай працэдуры. Пасольства рэкамендуе перад падачай хадайніцтва ўважліва азнаёміцца з гэтай інфармацыяй.
Дакументы, неабходныя для падачы на візу
Тут Вы даведаецеся, якія дакументы трэба падаваць для афармлення віз
Анкеты
Тут Вы можаце спампаваць і раздрукаваць анкеты. Калі Вы запоўніце анкету анлайн, гэта скароціць час падачы дакументаў у візавым аддзеле.
Адрасы, часы працы
Тут Вы даведаецеся, як звязацца з візавым аддзелам і ў які час Вы можаце падаць хадайніцтва ці атрымаць Ваш пашпарт.
Найбольш часта задаваныя пытанні
Тут апублікаваны адказы на найбольш часта задаваныя пытанні