Торстэн Крампіц расказвае пра ганзейскі горад Гамбург

. Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску)

Гамбург налічвае амаль што 1,8 мільёнаў жыхароў і з’яўляецца другім па велічыні горадам Германіі. Сённяшняя афіцыйная назва горада Гамбург – гэта сведчанне доўгай гісторыі членства ў Ганзейскім звязе, існаванне ў якасці свабоднага горада Свяшчэннай Рымскай Імперыі з 1189 года, а таксама як незалежнага горада-дзяржавы да заснавання Германскай Імперыі ў 1871 годзе і як федэральная зямля Германіі з 1946 года.
Многія лічаць Гамбург найпрыгажэйшым горадам Германіі ў першую чаргу за яго порт, які называюць “варотамі Германіі ў свет”, з яго шматлікімі баркасамі, на якіх можна зрабіць экскурсію па порце, а таксама многімі гістарычнымі паруснымі суднамі. Пасля шпацыру (спадзяюся без “Hamburger Schietwetter“ (гамбурскай непагадзі) праз гістарычны Шпайхерштадт (раён Гамбурга, які з’яўляецца спадчынай ЮНЭСКА), можна трапіць у порт праз Ландунгзбрукен (Landungsbrücken) і стары эльбскі тунэль (Elbtunnel), праз раён Санкт-Паўлі, знакаміты сваёй “грахоўнай міляй” Рэпербан („Sündige Meile“ der Reeperbahn) да рыбнага рынку. Кожную нядзелю да 12 гадзін там можна ўбачыць шмат цікавых людзей і набыць пры неабходнаці рыбу, садавіну, кветкі і нават жывых пеўняў.
Яшчэ адной разынкай горада без сумнення з’яўляецца возера Альстэрзее (Аlstersee), якое знаходзіцца ў самым цэнтры горада і падзяляецца на знешні і ўнутраны Альстэр (Außen- und Binnenalster). Пры добрым надвор’і варта прайсціся паміж віламі да самага цэнтра Гамбурга. Да гістарычнай ратушы і Міхеля, вядомай царквы і сімвала Ганзейскага горада.
Безумоўна ў Гамбургу ёсць таксама выдатныя магчымасці правядзення часу і падчас дрэннага надвор’я: напрыклад наведванне шматлікіх музеяў, тэатра, мюзіклаў ці Дзяржаўнай оперы. Асабіста я бы параіў наведаць матч футбольнага клуба “Гамбург”, які гуляе ў першай Бундэслізе з яго заснавання ў 1963 годзе і адзіны з усіх членаў-заснавальнікаў Бундэслігі яшчэ ні разу не апускаўся ў ніжэйшую лігу.

04.05.2016

Торстэн Крампіц расказвае пра ганзейскі горад Гамбург

.