Свен Зайдэнат раіць наведаць горад Куксхафен

Свен Зайдэнат Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Горад Куксхафен (Cuxhaven) знаходзіцца ў вусці рэк Эльба і Везер. Больш за 600 гадоў – да 1945 года – ён быў часткай ганзейскага горада Гамбурга. У сувязі з ускраінным месцаразмяшчэннем і гістарычнай прыналежнасцю да Гамбурга асаблівае развіццё ў Куксхафене атрымалі такія галіны, як марское рыбалоўства і турызм. І па сённяшні дзень Куксхафен з'яўляецца папулярным месцам для турыстаў, якія хочуць атрымаць асалоду ад здаровага марскога паветра, шпацыраў па пляжы і, зразумела, ад свежай марской рыбы, якую тут прапаноўваюць у шматлікіх рэстаранах.
У курортных раёнах Дзёзе (Döse), Дунен (Duhnen) і Заленбург (Sahlenburg) вы знойдзеце пясчаныя пляжы, якія распасціраюцца на кіламетры. Пры нізкім узроўні вады можна прайсціся па ватах (мелкаводныя марскія ўчасткі) Паўночнага мора (культурная спадчына ЮНЕСКА), што паблізу Куксхафена, паназіраць за грузавымі, кантэйнернымі і круізнымі караблямі, якія рухаюцца па Эльбе ці ахаладзіцца ў чыстай вадзе.
Каму падабаецца хадзіць пешкі, можа падчас адліву прагуляцца па ватах да вострава Нойверк (Neuwerk), які знаходзіцца ў 10 кіламетрах ад Куксхафена. Падарожжа на гэты востраў можна таксама здзейсніць на пароме ці на гужавой павозцы праз Ватавае мора.
З Куксхафена можна таксама адправіцца паромам на знакаміты востраў Гельгаланд (Helgoland).
Вялікай папулярнасцю, і не толькі ў аматараў коннага спорту, карыстаецца спаборніцтва “Duhner Wattrennen”, якое праводзіцца штогадова ўлетку. Гэта адзінае коннае спаборніцтва ў свеце, якое праходзіць па марскім дне.

© Nordseeheilbad Cuxhaven GmbH

02.12.2015

Свен Зайдэнат раіць наведаць горад Куксхафен

Nordseeheilbad Cuxhaven