Разнастайнасць Германіі‬

Granitz Jagdschloss Павялічыць фота (© DZT Knobloch, Jochen)

Супрацоўнікі пасольства расказваюць пра свае ўлюбёныя месцы ў Германіі

.

Мэрле Варнеке прэзентуе свой родны горад Вальсродэ

Ці ведалі вы, што самы вялікі ў свеце парк птушак, які ўваходзіць у дзясятку заапаркаў з самай багатай колькасцю відаў і мае акрамя таго вельмі прыгожы парк, знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад майго роднага горада Вальсродэ на поўначы Германіі?

.

Торстэн Крампіц расказвае пра ганзейскі горад Гамбург

Гамбург налічвае амаль што 1,8 мільёнаў жыхароў і з’яўляецца другім па велічыні горадам Германіі.

Павел Сімчанка прадстаўляе горад Дуйсбург

Дуйсбург – вялікі індустрыяльны горад у федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вэстфалія.  Тыповыя краявіды горада, ды і ўсяго рэгіёна – вялікія заводы. У маіх жа ўспамінах Дуйсбург – горад мастоў.

.

Юлія Хуммэль раіць наведаць казачны Нёрдлінген

Мая радзіма - раён Донау-Рыс (ням. Donau-Ries), які знаходзіцца ў Баварыі. Найпрыгажэйшы горад у рэгіёне – Нёрдлінген.

.

Даніэла Грэбэр прадстаўляе горад Саарлуіс у федэральнай зямлі Саар

Саар – самая маленькая па плошчы федэральная зямля, якая размешчана на паўднёвым захадзе Германіі. Тут знаходзіцца не толькі металургічная спадчына, але шмат чаго яшчэ!

.

Ларыса Журавель распавядае пра горад Ену

Ена (Jena) – гэта дынамічны і сучасны студэнцкі і інавацыйны горад на рацэ Зале, які знаходзіцца ў федэральнай зямлі Цюрынгія (Thüringen).

Олівер Югерт

Олівер Югерт расказвае пра Ойцін і Бад Малентэ-Грэмсмюлен у Шлезвіг-Гольштэйне

Ойцін (Eutin) – гэта прыгожы старажытны горад, акружаны азёрамі, які налічвае каля 16000 жыхароў. Гарадскі статут ён атрымаў у 1257 годзе.

Хольгер Рульф

Хольгер Рульф вырас у Берліне-Марыенфельдэ - адным з раёнаў германскай сталіцы

Берлін! Кожны ведае сусветна вядомы мегаполіс, сталіцу Германіі з яе незлічонымі славутасцямі і амаль 4 мільёнамі жыхароў.

Эрнст Крэс

Эрнст Крэс пазнаёміць Вас з цудоўным мястэчкам Біберах

Першае ўпамінанне г. Біберах (Biberach an der Riss), які знаходзіцца на рацэ Рыс у Верхняй Швабіі (паўднёвы ўсход федэральнай зямлі Бадэн-Вюртэмберг), датуецца 1083-м годам.

Анне Ліндэман

Анне Ліндэман расказвае пра Больтэнхаген - курорт на Балтыйскім узбярэжжы

Больтэнхаген (ням. Boltenhagen) - цудоўны курорт на цудоўным Балтыйскім узбярэжжы на маёй цудоўной радзіме Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.

Свен Зайдэнат

Свен Зайдэнат раіць наведаць горад Куксхафен

Горад Куксхафен (Cuxhaven) знаходзіцца ў вусці рэк Эльба і Везер. Больш за 600 гадоў – да 1945 года – ён быў часткай ганзейскага горада Гамбурга

Пасол Петэр Дэтмар

Пасол Петэр Дэтмар распавядае пра свой родны горад Гослар

Мая радзіма Гослар – гэта горад з больш чым 1000-гадовай гісторыяй, які знаходзіцца на паўночным ускрайку горнага масіва сярэдняй вышыні Гарц у паўднёвай частцы федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах датуецца 979 годам.

Флорыян Шрыверхоф

Рурскі рэгіён - радзіма Флорыяна Шрыверхофа

Рурскі рэгіён – як змяняўся індустрыяльны рэгіён.

Катрын Нэстлер

Катрын Нэстлер расказвае пра цудоўны Любек

Цудоўны ганзейскі горад Любек знаходзіцца на поўначы Германіі, на маёй радзіме.

Марыя Кёрнер

Марыя Кёрнер запрашае ў Саксонскую Швейцарыю

Дзіўныя, неверагодныя фарміраванні скалаў, пешыя вандроўкі, лажанне – гэта ўсё звязана для мяне з Саксонскай Швейцарыяй.

Марцін Гізэ

Марцін Гізэ прадстаўляе горад Кведлінбург (Quedlinburg)

Першы раз Кведлінбург выклікаў у мяне цікакасць, калі нам падаравалі туды паездку на ўікэнд з нагоды нашага вяселля.

Разнастайнасць Германіі‬

Карта Германіі