Олівер Югерт расказвае пра Ойцін і Бад Малентэ-Грэмсмюлен у Шлезвіг-Гольштэйне

Олівер Югерт Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Ойцін & Дуб жаніха

Ойцін (Eutin) – гэта прыгожы старажытны горад, акружаны азёрамі, які налічвае каля 16000 жыхароў. Гарадскі статут ён атрымаў у 1257 годзе. У Ойціне можна палюбавацца старым горадам, затрымацца на цудоўнай рыначнай плошчы і паназіраць за тым, што адбываецца навокал, за кубкам кавы. Ойцін асабліва прывабны для тых, хто цікавіцца старымі развалінамі. Наведвальнікаў тут чакаюць многія старажытныя будынкі, напрыклад, воданапорная вежа (1909), ратуша (1791) і безумоўна Ойцінскі палац з яго цудоўным садам (XVII-XVIII ст.), а таксама паляўнічы палац на Укляйскім возеры (1776).

У горадзе ладзяцца шматлікія мерапрыемствы: з 1951 года ў садзе Ойцінскага палаца праводзіцца Ойцінскі фестываль. Штогод тут адбываюцца спабарніцтвы па трыятлоне (Rosenstadt-Triathlon). На Тройцу рыначная плошча ператвараецца ў сцэну для аматараў блюза. Пачынаючы з канца лістапада на галоўную падзею года запрашае калядны рынак з больш як 100 гандлёвымі палаткамі, якія знаходзяцца ў Ойцінскім палацы (“майстэрня анёлаў”) і вакол яго.

У Додаўскім лесе ў мястэчку Ойцін, што на ўсходзе рэгіёна Гольштэйн, стаіць цудоўны 500-гадовы дуб, прыблізна 5 метраў у абхват і вышынёй 25 метраў.

Больш за 100 год таму закаханыя хлопец і дзяўчына, якім не дазвалялася быць разам, выкарыстоўвалі дупло ў гэтым дрэве як паштовую скрынку. Пазней ім усё ж такі дазволілі аб’яднацца шлюбам і нават пад гэтым дрэвам. Гэты міф садзейнічаў таму, што многія ўлюбёныя і далей выкарыстоўвалі дрэва ў якасці паштовай скрынкі. У 1927 годзе да дрэва была прыбудавана лесвіца, каб дастаць да дупла, і пошта пачала дастаўляць лісты ў дуб. Многія самотныя сэрцы спрабуюць і сёння праз аб’явы ў дубе знайсці сваю палавінку ці сяброў па перапісцы.

Паштовы адрас 500-гадовага дуба: Bräutigamseiche, Dodauer Forst, 23701 Eutin, Deutschland

Паездка праз 5 азёр з прычала ў Бад Малентэ-Грэмсмюлен (Bad Malente-Gremsmühlen)


Паездка па азёрах Гольштэйнскай Швейцарыі – адзін з любімых заняткаў турыстаў рэгіёну.

Па назве “паездка праз 5 азёр” можна здагадацца, што суды “белага флоту” курсіруюць праз 5 найпрыгажэйшых азёр федэральнай зямлі Шлезвіг-Гольштэйн: Дзікзее (Dieksee), Лангензее (Langensee), Белерзее (Behlersee), Хёфтзее (Höftsee) і Эдэбергзее (Edebergsee).

Маршрут, які складае 12 кіламетраў, пралягае праз прыгожыя бухты, зялёныя астравы, пышныя зараснікі чароту і схаваныя гнездзішчы мясцовых азёрных птушак. На некаторых прычалах можна падсілкавацца кавай і выпечкай.

27.01.2016

Олівер Югерт расказвае пра Ойцін і Бад Малентэ-Грэмсмюлен у Шлезвіг-Гольштэйне

Ойцін