Мэрле Варнеке прэзентуе свой родны горад Вальсродэ

. Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску)

Ці ведалі вы, што самы вялікі ў свеце парк птушак, які ўваходзіць у дзясятку заапаркаў з самай багатай колькасцю відаў і мае акрамя таго вельмі прыгожы парк, знаходзіцца ў непасрэднай блізасці ад майго роднага горада Вальсродэ на поўначы Германіі? Варты наведвання аднак не толькі птушыны парк «Вальсродэ»  Weltvogelpark Walsrode: https://goo.gl/0a281g.
У заходняй частцы Люнебургскай пусткі (Lüneburger Heide) знойдзецца шмат чаго цікавага. Падчас шпацыру па невялічкім горадзе Вальсродэ вы не абмінеце кляштар, якому больш за 1000 гадоў з прылягаючым возерам, а таксама адзін са старэйшых нямецкіх музееў пад адкрытым небам з уражальнай прысядзібнай тэрыторыяй 19 ст. Асабліва вясной і летам цудоўнае наваколле Вальсродэ вабіць праехацца на ровары ці на павозцы альбо проста зрабіць шпацыр праз лясы, азёры і квітнеючыя ландшафты пусткі. А калі пашэнціць, можна нават сустрэць статак тыповых для гэтай мясцовасці авечак (Heidschnucken).
Наведванне парка забаў Heide Park з яго амерыканскімі горкамі і шматлікімі атракцыёнамі і самага вялікага ў Еўропе сафары-парка (Serengeti-Park), дзе можна пайсці на сафары пасярод Люнебургскай пусткі і пабачыць на ўласныя вочы больш за 1500 дзікіх звяроў, не пакіне абыякавым ні дзяцей, ні дарослых.
Падрабязная інфармацыя аб магчымасцях адпачынку ў рэгіёне:
www.lueneburger-heide.de
http://goo.gl/UsQi7H

18.05.2016

Мэрле Варнеке прэзентуе свой родны горад Вальсродэ