Марцін Гізэ прадстаўляе горад Кведлінбург (Quedlinburg)

Марцін Гізэ Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Першы раз Кведлінбург выклікаў у мяне цікакасць, калі нам падаравалі туды паездку на ўікэнд з нагоды нашага вяселля. Тое, што мы не адразу наведалі гэтую мясціну, было нашай вялікай хібай. Мы зразумелі гэта, калі нарэшце завіталі ў Кведлінбург увосень пяць гадоў таму. Стары горад з яго вузкімі вулачкамі, 2000 фахверкавых дамоў з 800-гадовай гісторыяй, шматлікія цэрквы, маленькія плошчы і сады, а таксама замак і царква Святога Серваціуса, якія ўзвышаюцца над імі, - усё гэта вельмі прыгожа і выглядае так гарманічна, што можна падумаць, што тут здымаюць нейкі фільм. Кведлінбург – адно з нямногіх мястэчак, у якіх можна прагуляцца па бруку з тысячагадовай гісторыяй і пабычыць гэтую гісторыю. Па гэтай прычыне горад з 1994 года знаходзіцца ў спісе Сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Падрабязную інфармацыю пра Кведлінбург можна атрымаць на сайце горада (http://www.quedlinburg.de/)”.

© Deutsche Botschaft Minsk

23.09.2015

Марцін Гізэ прадстаўляе горад Кведлінбург (Quedlinburg)

Quedlinburg