Марыя Кёрнер запрашае ў Саксонскую Швейцарыю

Марыя Кёрнер Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Дзіўныя, неверагодныя фарміраванні скалаў, пешыя вандроўкі, лажанне – гэта ўсё звязана для мяне з Саксонскай Швейцарыяй. Сямейныя паездкі, калі я была дзіцём, школьныя паездкі для лажання ў падлеткавым узросце ці паездкі ў сталым узросце проста каб пацешыцца прыродай – кожны раз я адкрываю штосьці новае ў Саксонскай Швейцарыі. 25 гадоў таму быў заснаваны Нацыянальны парк Саксонская Швейцарыя. Такім чынам скалы прапаноўваюць прытулак многім відам, якія знаходзяцца пад пагрозай знішчэння, а таксама даюць магчымасць наведвальнікам, калі патрапіць у пэўны час дня, убачыць рэдкіх птушак, такіх як чорны бусел, філін ці сапсан, у вольным жыцці. Саксонская Швейцарыя, якая знаходзіцца зусім недалёка ад Дрэздэна і да якой можна даехаць на колавым параходзе, у цягніку ці аўтамабілі, прапануе ўсё, да чаго імкнуцца аматары падарожжа.

© Deutsche Botschaft Minsk

07.10.2015

Марыя Кёрнер запрашае ў Саксонскую Швейцарыю