Ларыса Журавель распавядае пра горад Ену

. Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk )

Ена (Jena) – гэта дынамічны і сучасны студэнцкі і інавацыйны горад на рацэ Зале, які знаходзіцца ў федэральнай зямлі Цюрынгія (Thüringen).

Вы ўжо былі ў раю? Не? Тады сядайце ў цягнік і не прапусціце станцыю з незвычайнай, але падыходзячай назвай: Ена-Парадыз (Paradies, у пер. з ням. “рай”). Пад гэтай назвай падразумяваецца рай для больш за 20 тысяч студэнтаў, якія знайшлі ў Ене сваю alma mater. У Ене знаходзіцца адзін са старэйшых універсітэтаў Германіі – універсітэт імя Фрыдрыха Шылера, які быў заснаваны ў 1558 годзе. Ена прапануе ўсё неабходнае для студэнтаў: прасторныя і камфортныя лекцыйныя залы і памяшканні для семінараў, багатыя бібліятэкі для прылежных студэнтаў, а таксама мілыя кафэ, вечарынкі і кірмашы для аматараў забаў. Вы ўвогуле ведаеце, што бібліятэкі Ены – гэта самастойны свет? Там можна праводзіць час з раніцы да вечара. Важная парада, якая тычыцца не толькі кнігалюбаў: калі Вы цікавіцеся нямецкімі кнігамі, наведайце стэнд Германскага пасольства на кніжнай выстаўцы, якая праводзіцца з 10 да 14 лютага па праспекце Пераможцаў, 14 у Мінску.

Вяртаемся да Ены: калі Вы стаміліся ад напружанай вучобы, можна наведацца на Вагнергасэ, дзе ў адным з кафэ можна папесціць сябе кавай з тортам.

Асабліва прываблівае ў Ене камбінацыя мажлівасцяў для вучобы і даследаванняў з блізкасцю прыроды. Горад выгадна знаходзіцца ў даліне: горы абараняюць Ену ад вятроў і гарантуюць сонечныя дні напрацягу цэлага года. Абавязкова павандруйце вакол Ены! Тут Вы знойдзіце вялікую колькасць замкаў, якія запрашаюць да наведвання, руіны, прыгожую некранутую прыроду і захапляючыя краявіды. Амаль адусюль горад можна ўбачыць з вышыні птушынага палёту, як з Лобдэбурга на ўсходзе Ены, так і з гары Енцыг. Трывалыя вандроўнікі дасягнуць камень Напалеона, помнік аб перамозе Напалеона ў бітве каля Ены і Аўэрштэта.

Ці атрымаецца ў мяне Вас здзівіць, калі я выкажу меркаванне, што хутчэй за ўсё амаль кожны з нас носіць з сабою напамінак пра Ену? Вядомая на ўвесь свет індустрыя оптыкі Carl Zeiss, аптычнае шкло з якой выкарыстоўваецца амаль ў кожным мабільным тэлефоне і фотакамеры, была заснавана ў Ене ў 1910 годзе. Тут вырабляюцца фотааб’ектывы, а таксама астранамічныя інструменты, у тым ліку спадарожнікі!

Цудоўная Ена, вельмі разнастайная і сучасная, гэты горад мае свой незабыўны шарм.

© Quelle: JenaKultur, Foto: Andreas Hub

10.02.2016

Ларыса Журавель распавядае пра горад Ену

.