Катрын Нэстлер расказвае пра цудоўны Любек

Катрын Нэстлер Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Цудоўны ганзейскі горад Любек знаходзіцца на поўначы Германіі, на маёй радзіме.
Ён пабудаваны на ўзбярэжжы і лічыцца варотамі да Балтыйскага мора, Скандынавіі і Прыбалтыкі. Востраў, на якім размешчаны стары горад, акружаны вадой і захаваў сваю прыгажосць у гістарычных завулках, звілістых дарожках і былых купецкіх дамах.
У 1987 годзе архітэктурны ансамбль горада быў занесены ў спіс сусветнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.
Пасля шпацыру па гістарычнай частцы старога горада, міма нахіліўшайся брамы „Хольстэнтор“ і пакаштаваўшы знакаміты „Нідерэггер марцыпан“ можна правесці канец дня па-рознаму ў залежнасці ад пары года.
Летам можна адпачываць на адным з бліжэйшых пляжаў на Балтыйскім моры і назіраць за тым, як снуюць ветразевыя лодкі. Калі знаходзішся ў Любеку ў адпаведны час, то можна ўвечары наведаць ветразевую рэгату „Травэмюндэр Вохэ“ з яе шматлікімі гандлёвымі радамі на наберажнай уздоўж пляжа, дзе гучыць музыка і прапануецца шмат смачных страў і напояў.
А зімой варта атрымаць асалоду ад глінтвейну або яйкавага пуншу на святочна прыбраным калядным кірмашы, які лічыцца адным з самых прыгожых ва ўсёй Германіі.

© Deutsche Botschaft Minsk

21.10.2015

Катрын Нэстлер расказвае пра цудоўны Любек

Stadt Lübeck