Юлія Хуммэль раіць наведаць казачны Нёрдлінген

. Павялічыць фота (© Пасольства Германіі ў Мінску)

Мая радзіма - раён Донау-Рыс (ням. Donau-Ries), які знаходзіцца ў Баварыі. Найпрыгажэйшы горад у рэгіёне – Нёрдлінген. Стары горад з яго месцамі крывымі фахверкавымі дамамі і сярэднявяковая гарадская сцяна, адзіная ў Германіі цалкам захаваная і па якой можна хадзіць, гэта ўсё проста неабходна пабачыць на ўласныя вочы. Падчас шпацыру па сцяне выяўляюцца з любоўю адрэстаўраваныя дамы і рамантычныя віды на невялічкія плошчы. Гэта экскурсія праз гісторыю і архітэктуру горада. Вызначальным элементам у абліччы горада з'яўляецца царкоўная вежа, якую называюць “доўгім Даніэлем” (Langer Daniel). Яе бачна здалёк пры набліжэнні да горада. З вежы адкрываецца фантастычны від на стары горад і ўвесь Рыс з бортам кратара. Рыс з’явіўся на месцы падзення метэарыта, у “музеі кратара Рыса” можна знайсці шмат цікавай інфармацыі на гэты конт. Фільм, які паказваюць у музеі, будзе цікавы таксама і дзяцям. Раз у чатыры гады горад вяртаецца назад у Сярэднявечча - напрацягу некалькіх дзён тады можна пазнаёміцца з кулінарнымі, рамеснымі і культурнымі асаблівасцямі таго часу. Вельмі рамантычным з’яўляецца таксама калядны кірмаш у Нёрдлінгене, які цягнецца ад царквы да самай вуліцы ўздоўж сцяны. Нёрдлінген нікога не пакіне абыякавым!

9.03.2016

Юлія Хуммэль раіць наведаць казачны Нёрдлінген

.