Рурскі рэгіён - радзіма Флорыяна Шрыверхофа

Флорыян Шрыверхоф Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Рурскі рэгіён – як змяняўся індустрыяльны рэгіён.
Мая радзіма - Рурскі рэгіён. Найважнейшы цэнтр нямецкай прамысловасці ў выніку закрыцця яго шахт праз сто пяцьдзясят гадоў стаў перад пытаннем: як можна выкарыстоўваць прамысловыя будынкі, якія больш не працуюць, і захаваць іх для патомкаў? Так электрастанцыі ператварыліся ў канцэртныя залы, тэрыконы – у месцы правядзення фестываляў і спартыўных мерапрыемстваў, газаметры і руднікі – у музеі як пад, так і над зямлёй.
Ніводнае мястэчка не ўвасабляе гэтыя змены лепш за шахту Цольферайн (Zeche Zollverein), якая з’яўляецца сусветнай спадчынай ЮНЕСКА. Былая шахта і каксавальны завод, якая з 1834 па 1993 год выкарыстоўвалася ў прамысловых мэтах, з‘яўляецца сёння адной з самых цікавых славутасцяў Германіі. Знешняя тэрыторыя - гэта музей пад адкрытым небам, адкрыты для ўсіх наведвальнікаў, у якім можна бадзяцца ці ездзіць на ровары паміж комінамі, рэйкамі і завадскімі карпусамі альбо прыняць удзел у экскурсіі, на якой паведамяць пра тое, як шахта працавала раней. У Рурскім музеі ў старых памяшканнях горнага прадпрыемства задакументавана гісторыя Рурскага рэгіёна ад каменнага веку да цяперашняга часу. Летам наведвальнікі могуць ахаладзіцца у плавальным басейне непасрэдна перад каксавальным заводам, а зімой на тым самым месцы пакатацца на каньках. Тут ёсць рэстаран і піўная на вольным паветры, перад завадскімі карпусамі і ўнутры іх праводзяцца канцэрты і мастацкія выставы. Наведванне музея ўначы пакідае асабліва незабыўныя ўражанні дзякуючы фантастычнай падсветцы.
© Jochen Tack / Stiftung Zollverein

04.11.2015

Рурскі рэгіён - радзіма Флорыяна Шрыверхофа

Zeche Zollverein