Пасол Петэр Дэтмар распавядае пра свой родны горад Гослар

Пасол Петэр Дэтмар Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Мая радзіма Гослар – гэта горад з больш чым 1000-гадовай гісторыяй, які знаходзіцца на паўночным ускрайку горнага масіва сярэдняй вышыні Гарц у паўднёвай частцы федэральнай зямлі Ніжняя Саксонія. Першае ўпамінанне ў пісьмовых крыніцах датуецца 979 годам. Сведчанні аб здабычы і выплаўцы руды з рудніка, які знаходзіцца ў непасрэднай блізасці, адносяцца да 3-га стагоддзя ад Нараджэння Хрыстова. Старая забудова Гослара, а таксама руднік на паўднёвым ускрайку горада з 1992 года знаходзяцца ў спісе аб'ектаў культурнай спадчыны ЮНЕСКА. У горада - багатая гісторыя: тут была размешчана цэнтральная рэзідэнцыя (“кайзерпфальц”) Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі ў пачатку станаўлення (да прыкл. 1250 г.), якому храністы далі назву “Паўночны Рым”; Гётэ наведаў горад у 1777 годзе і ахарактарызаваў яго як “імператарскі горад, які згніў у сваіх прывілеях”; таксама тут праходзіў устаноўчы з'езд Хрысціянска-дэмакратычнага саюза Германіі – на сённяшні час найбуйнейшай партыі ў Германіі, на якім Конрад Адэнаўэр быў выбраны яе першым старшынёй. Мне безумоўна пашчасціла вырасці ў горадзе з такой насычанай гісторыяй і традыцыямі. Не ў апошнюю чаргу гэта знаходзіць сваё адлюстраване ў тым, што заснаванне гімназіі, у якой я вучыўся, датуецца 1528 годам.
Падрабязную інфармацыю пра Гослар вы знойдзеце на сайце горада:
http://www.goslar.de/tourismus#!stadt7

© Deutsche Botschaft Minsk

20.11.2015

Пасол Петэр Дэтмар распавядае пра свой родны горад Гослар

Stadt Goslar