Анне Ліндэман расказвае пра Больтэнхаген - курорт на Балтыйскім узбярэжжы

Анне Ліндэман Павялічыць фота (© Deutsche Botschaft Minsk)

Больтэнхаген (ням. Boltenhagen) - цудоўны курорт на цудоўным Балтыйскім узбярэжжы на маёй цудоўной радзіме Мекленбург-Пярэдняя Памеранія.
Каб дзень задаўся, яго тут, на поўначы Германіі, пачынаюць з бадзёрага прывітання “Moin Moin”, вялікага кубка гарбаты і вандроўкі на абрывісты бераг, каб атрымаць асалоду ад цудоўнага віду на Мекленбургскую бухту. Пасля можна няспешна пашпацыраваць па папулярным у турыстаў пірсе, зрабіць невялічкі шопінг на праменадзе, падсілкавацца ў абед сытнай рыбнай фрыкадэлькай, а ў другой палове дня заняцца спортам. Напрыклад, міні-гольфам альбо згуляць у пляжны валейбол разам з іншымі загарэлымі турыстамі непасрэдна каля мора. Паміж іншым вам захочацца ахаладзіцца ў хвалях Балтыйскага мора і прыняць сонечныя ванны на белым пясчаным пляжы, які цягнецца на кіламетры. Увечары можна пакаштаваць смачныя паўночныя стравы, у курортным парку вас чакае культурная праграма, напрыклад тэатральныя пастаноўкі ці канцэрты.
І гэта толькі невялічкая падборка таго, як тут можна правесці вольную часіну. Традыцыйныя прапановы курорта, веласіпедныя тандэмныя туры, прагулкі на караблі, курсы падводнага плавання – тут кожны знойдзе нешта на свой густ. Таму і нядзіўна, што Больтэнхаген у сезон прымае да 30 тысяч турыстаў.
Тут можна адвесці душу па-сапраўднаму …

© Nini Photography

16.12.2015

Анне Ліндэман расказвае пра Больтэнхаген - курорт на Балтыйскім узбярэжжы

Курорт Больтэнхаген