Германія - турыстычная краіна

Murnauer Moos, Bayern Павялічыць фота (© picture-alliance / KPA) Даведайцеся болей пра федэральныя землі Германіі і яе найбуйнейшыя гарады на нашай інтэрактыўнай карце Германіі! Націсніце на якую-небудзь федэральную зямлю для больш падрабязнай інформацыі!

Berchtesgaden mit Kehlsteinhaus, Salzbergwerk und Nationalpark

Германія – краіна, якую варта наведаць!

Вы плануеце падарожжа ў Германію і хочаце атрымаць папярэднюю інфармацыю? На сваім веб-сайце Германскі цэнтр па турызме (DZT) прапануе шырокую і прывабна аформленую інфармацыю аб гарадах, культурным жыцці, розных мерапрыемствах, магчымасцях правядзення вольнага часу ці дзелавых паездках. Пазнаёмцеся з турыстычнай краінах Германіяй на мультымедыйным сайце www.germany.travel/ru.

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)

München

Германія для адпачывальнікаў

Германія як турыстычная краіна становіцца ўсё больш прыцягальнай для шматлікіх гасцей з-за мяжы. У 2007 г. колькасць начлегаў замежных турыстаў склала 55 мільёнаў, што перавысіла нават паказчык 2006 г., калі ў Германіі адбыўся чэмпіянат свету па футболе. Сярод гасцей большасць склалі жыхары Нідэрландаў, за імі следам ішлі турысты з ЗША і Вялікабрытаніі. Хоць замежныя госці ў асноўным наведваюць гарады Германіі, перш за ўсё сталіцу Берлін, аднак усё большай папулярнасцю карыстаюцца і традыцыйныя рэгіёны адпачынку немцаў. Прапаноўваем Вам невялікі – і няпоўны – іх агляд.

Германія - турыстычная краіна

Dresdener Neumarkt mit Frauenkirche

Фотагалерэя Германія