Федэральныя землі Германіі

У Асноўным законе (канстытуцыя) Федэратыўнай Рэспублiкi Германiя падкрэсліваецца асаблівае значэнне федэралізму і зямель у ФРГ.

Арт. 20, абз. 1

Федэратыўная Рэспублiка Германiя з'яўляецца дэмакратычнай і сацыяльнай дзяржавай.


Арт. 30

Ажыццяўленне дзяржаўных паўнамоцтваў і выкананне дзяржаўных задач знаходзіцца ў кампетэнцыі зямель, калі гэты Асноўны закон не устанаўлівае ці не дапускае іншага рэгулявання.


Прапаноўваем вам агляд 16 федэратыўных зямель ФРГ:

Flagge Bayern

Баварыя

Выразнае ўсведамленне дзяржаўнай самастойнасці, якая ўласціва жыхарам Баварыі, грунтуецца на больш чым тысячагадовай гісторыі іх зямлі.

Flagge Baden-Württemberg

Бадэн-Вюртэмберг

Вынаходлівасць і дзелавая энергія, працавітасць і беражлівасць – так гучыць рэцэпт поспеху жыхароў Бадэн-Вюртэмберга.

Flagge Berlin

Берлін

Берлін –  раздзелены горад. Такім было становішча спраў пасля блакады 1948 г. і будаўніцтва сцяны ў 1961 г. На долю Берліна выпала нямала пакутаў з-за падзелу Еўропы пасля Другой сусветнай вайны.

Flagge_Brandenburg

Брандэнбург

Брандэнбург, рэгіён будучыні ў аб'яднанай Еўропе, з Берлінам пасярэдзіне, быў сэрцам колішняй Прусіі.

Flagge Bremen

Брэмен

Для „вольнага ганзейскага горада Брэмена“, які складаецца з Брэмена і Брэмерхафена, характэрнымі рысамі з'яўляюцца мараплаванне, гандаль і порты.

Flagge Hamburg

Гамбург

Гамбург – вароты Германіі ў свет, самы вялікі марскі порт і самая значная пляцоўка знешняга гандлю краіны.

Flagge Hessen

Гесэн

Гесэн, які геаграфічна знаходзіцца ў сярэдзіне Германіі, належыць да самых эканамічна моцных зямель Германіі.

Flagge Mecklenburg-Vorpommern

Мекленбург-Пярэдняя Памеранія

Характар жыхароў Мекленбург-Пярэдняй Памераніі, у мінулым „зямлі замкаў і халуп“, у асаблівай ступені фарміруецца пад уплывам мясцовай прыроды.

Flagge Niedersachsen

Ніжняя Саксонія

 Ніжняя Саксонія мела самую вялікую частку на мяжы паміж ФРГ і ГДР працягласцю 550 км.

Flagge Nordrhein-Westfalen

Паўночны Рэйн-Вестфалія

Паўночны Рэйн-Вестфалія – самая населеная зямля Германіі.

Flagge Rheinland-Pfalz

Рэйнланд-Пфальц

У цэнтры Еўропы, у сэрцы кантынента, які імкнецца да лучнасці, знаходзіцца зямля Рэйнланд-Пфальц.

Flagge Saarland

Саар

Сярод германскіх земляў Саар ідзе ў авангардзе на шляху да аб'яднанай Еўропы.

Flagge Sachsen

Саксонія

У доўгай гісторыі Саксоніі сусветную славу ёй заўсёды прыносіла не столькі ваенная моц, колькі мірнае развіццё гандлю, эканомікі, розуму і раскошы.

Flagge Sachsen-Anhalt

Саксонія-Анхальт

Саксонія-Анхальт, зямля на рэках Эльба і Заале, з'яўляецца вузлавым рэгіёнам у нямецкай гісторыі

Flagge Thüringen

Цюрынгія

Цюрынгію часта называюць „зялёным сэрцам Германіі“.

Flagge Schleswig-Holstein

Шлезвіг-Гольштэйн

Зямля Шлезвіг-Гольштэйн, якая знаходзіцца паміж Паўночным і Балтыйскім морамі, з'яўляецца сувязным звяном паміж Еўрапейскім Саюзам, Скандынавіяй і іншымі дзяржавамі, якія маюць выхад да Балтыйскага мора.