Цюрынгія

Luthergedenkstätten in Wittenberg Павялічыць фота (© DZT/Jochen Keute)

Цюрынгію часта называюць «зялёным сэрцам Германіі». Гэтай назвай яна абавязана перш за ўсё такім рэгіёнам, як Цюрынгскі лес, Паўднёвы Гарц, горы Кюфхойзэр и Рон, даліна ракі Заале, якія з'яўляюцца папулярнымі месцамі адпачынку.


Сёняшняя Цюрынгія ўзнікла ў мінулым стагоддзі з 7 малых дзяржаў і частак былых прускіх тэрыторый. Яна суседнічае з пяццю федэральнымі землямі і займае такім чынам цэнтральнае становішча ў транспартнай сістэме Германіі.

У Цюрынгіі нямала вядомых гарадоў. Узгадаем толькі сталіцу зямлі Эрфурт, «горад класікаў» Веймар, універсітэцкі горад Ену, Геру – цэнтр Усходняй Цюрынгіі і былыя гарады-рэзідэнцыі Готу, Альтэнбург і Майнінген. У Цюрынгіі знаходзіцца шмат знакавых месцаў нямецкай гісторыі. У крэпасці Вартбург пад Айзэнахам жыла святая Елізавета, тут Марцін Лютэр перакладаў на нямецкую мову Біблію. У 1919 годзе Веймар стаў месцам заснавання «Веймарскай рэспублікі».

З незабыўных часоў на землях, што знаходзяцца паміж Гарцам і Цюрынгскім лесам, вельмі важную ролю адыгрывае сельская гаспадарка. На тэрыторыі Цюрынгіі ўтварыліся таксама буйныя прамысловыя раёны, якія вызначаюць уклад эканамічнага жыцця.

Wartburg Павялічыць фота (© Deutsche Zentrale für Tourismus)

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Цюрынгія

Flagge Thüringen

Thüringen

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)