Шлезвіг-Гольштэйн

Teilnehmer der "Kieler Woche" Павялічыць фота (© dpa-picture alliance)

Зямля Шлезвіг-Гольштэйн, якая знаходзіцца паміж Паўночным і Балтыйскім морамі, з'яўляецца сувязным звяном паміж Еўрапейскім Саюзам, Скандынавіяй і іншымі дзяржавамі, якія маюць выхад да Балтыйскага мора. Міжнароднае супрацоўніцтва ў галіне экономікі, аховы навакольнага асяроддзя, навукі і культуры разам з асаблівасцямі геаграфічнага становішча адкрываюць шырокія перспектывы.

Шлезвіг-Гольштэйн ужо даўно не тая выключна аграрная зямля, якой яна была раней. Менавіта накіраванасць на технічны прагрэс з'яўляецца ключавым прынцыпам планавання работы вышэйшай школы і дзейнасці сярэдняга бізнесу.

Strand in Schleswig-Holstein Павялічыць фота (© dpa-picture alliance)

Важнейшай штогадовай падзеяй у міжнародным ветразёвым спорце з'яўляецца «Кільская рэгата», якая праходзіць у сталіцы зямлі горадзе Кілі. У лік знакавых аб'ектаў рэгіёна ўваходзяць канал паміж Паўночным і Балтыйскім морамі – водны шлях з максімальнай інтэнсіўнасцю руху ў свеце – і прыгожы ганзейскі горад Любек, які ўключаны ЮНЕСКА ў спіс Сусветнай культурнай спадчыны. Летам гэтая зямля між двух мораў належыць у першую чаргу сваім гасцям: сотні кіламетраў узбярэжжа Паўночнага і Балтыйскага мораў і каля 140 азёр робяць Шлезвіг-Гольштэйн раем для адпачывальнікаў.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Шлезвіг-Гольштэйн

Flagge Schleswig-Holstein

Schleswig-Holstein

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)