Саксонія

Zwinger Павялічыць фота (© Auswärtiges Amt, CS) У доўгай гісторыі Саксоніі сусветную славу ёй заўсёды прыносіла не столькі ваенная моц, колькі мірнае развіццё гандлю, эканомікі, розуму і раскошы. Сюды варта прыязджаць не толькі дзеля Баха, барока і "блакітных мячоў" на мейсенскім фарфоры, але і каб пазнаёміцца з багаццем і разнастайнасцю культуры. Маляўнічыя краявіды прывабліваюць шматлікіх турыстаў. Ёсць на што паглядзець не толькі ў такіх буйных гарадах Саксоніі, як зямельная сталіца Дрэздэн, Лейпцыг ці Хемніц. 

Людзей, якія жывуць у Саксоніі, а сярод іх ёсць і лужыцкія сербы, і ўраджэнцы Ніжняй Сілезіі, Фогтланда, і іншыя, не без падставы лічаць кемлівымі, адкрытымі насустрач астатняму свету і адначасова ветлівымі і шчырымі. Непрыветлівымі саксонцы паказалі сябе ў 1989 годзе, калі спачатку ў цэрквах і на вуліцах Лейпцыга, а потым і Дрэздэна людзі растлумачылі "пераспеламу" кіраўніцтву ГДР, хто сапраўды мае права называць сябе народам!

У XIX i XX стагоддзях прадпрыемствы з Саксоніі ішлі ў авангардзе індустрыялізацыі ў Германіі. Сёння вольная дзяржава Саксонія, самая густанаселеная з новых федэральных земляў, значна прасунулася на шляху, які вядзе да аднаўлення эканомікі. Да гэтага часу эканамічны рост забяспечвалі ў першую чаргу будаўнічы сектар, рамяство і гандаль. Паміж тым узмацнілася і цягавая сіла прамысловасці. Адным з нясучых апірышчаў эканомікі стаў сярэдні бізнес. 

Dresden - Großer Garten Павялічыць фота (© dpa-picture alliance) Свой вялікі шанс Саксонія бачыць у тым, што займае цэнтральнае становішча ў Сярэдняй Еўропе, якая знаходзіцца ў стадыі адраджэння.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Саксонія

Flagge Sachsen

Sachsen

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)