Саксонія-Анхальт

Burg Falkenstein Павялічыць фота (© dpa-picture alliance) Саксонія-Анхальт, зямля на рэках Эльба і Заале, з'яўляецца вузлавым рэгіёнам у нямецкай гісторыі. З Магдэбурга праводзілася хрысціянізацыя тэрыторый на ўсходнім беразе Эльбы. У X-XI стагоддзях гэтыя месцы ператварыліся ў цэнтр хрысціянскага свету. Вітэнберг, дзе выкладаў ва ўніверсітэце Марцін Лютэр, стаў зыходным пунктам рэфармацыі.

Найболей яскравымі прыкметамі ландшафту Саксоніі-Анхальт з'яўляюцца Эльба з яе шырокімі заліўнымі лугамі і Гарц, які падымаецца на вышыню болей 1100 метраў з Паўночнагерманскай нізіны. На паўднёвы ўсход ад Гарца працягнуўся маляўнічы рэгіён паміж рэкамі Зале і Унструт, дзе знаходзіцца шмат замкаў. Далей на поўнач да яго прымыкаюць урадлівая Магдэбургская раўніна і прывабныя пустэчы Альтмарка.

Barockschloß Neu-Augustusburg in Weißenfels Павялічыць фота (© dpa-picture alliance) У эканамічным плане свой адбітак на Саксонію-Анхальт налажыла рана пачаўшаяся індустрыялізацыя. Багатыя радовішчы карысных выкапняў стварылі аснову для росту сыравіннай і хімічнай прамысловасці. Здабыча бурага вугалю пакрывала ўсё большую патрэбу ў энергіі, неабходнай для індустрыяльнага развіцця. Таксама і сёння хімічная прамысловасць, цяжкае машынабудаванне, выраб прамысловага абсталявання, маторабудаванне, выраб канструкцый з сталі і лёгкіх металаў, а таксама вытворчасць чыгуначнага транспарта з'яўляюцца дамінуючымі галінамі эканомікі зямлі. Разам з гэтым развіваецца вытворчасць экалагічна чыстых тэхналогій, а таксама даволі канкурэнтаздольная сельская гаспадарка і вытворчасць прадуктаў харчавання. Гэтыя галіны разам са шматлікімі сярэднімі прадпрыемствамі вытворчай сферы і сферы паслуг утвараюць новую структуру эканомікі зямлі. 

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Саксонія-Анхальт

Flagge Sachsen-Anhalt

Sachsen-Anhalt

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)