Саар

Saarschleife Павялічыць фота (© dpa-picture alliance) Сярод германскіх земляў Саар ідзе ў авангардзе на шляху да аб'яднанай Еўропы. Разам з суседзямі-партнёрамі Латарынгіяй і Люксембургам гэта зямля ўтварае мадэльны еўрапейскі рэгіён, у якім абмен у сферы культуры і трансгранічнае супрацоўніцтва сталі неад'емнай часткай паўсядзённага жыцця.

Гэта ўменне працаваць на еўрапейскім узроўні дапамагае Саару і ў эканамічным плане.

Не меншую ўдзельную вагу, чым традыцыйная горная прамысловасць, якая фарміравала характар індустрыі зямлі на працягу стагоддзя, маюць зараз новыя сучасныя галіны, якія хутка развіваюцца. Комплекс навукова-даследчых устаноў, што арыентуюцца на патрэбы прамысловасці, і добра развітая тэхналагічная інфраструктура ўжо сёння рыхтуюць перспектыўныя рынкі будучыні. 

Basilika St. Wendelin (Wendalinusbasilika) Павялічыць фота (© dpa-picture alliance) Саар - маленькая зямля, затое структуры грамадскага жыцця і адміністрацыі зразумелы грамадзянам і ўлічваюць іх інтарэсы. Тут шмат робіцца як для сям'і, дзяцей і сталых людзей, так і для аховы навакольнага асяроддзя. Так, шчыльнасць месцаў у дзіцячых садах і сонечных энергетычных установак тут большая, чым у любым іншым месцы Германіі. Сацыяльны клімат  камфортны для жыцця, людзі актыўна цікавяцца падзеямі ў іх родным рэгіёне.

Гэтаму садзейнічаюць багатае культурнае жыццё сталіцы зямлі горада Саарбрукен і прывабныя краявіды сярэднягор'я з лясамі і каштоўнымі помнікамі гісторыі прамысловасці. 

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Саар

Flagge Saarland

Saarland

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)