Рэйнланд-Пфальц

Der Dom in Speyer Павялічыць фота (© DZT/Speyer, Tourist Information)

У цэнтры Еўропы, у сэрцы кантынента, які імкнецца да лучнасці, знаходзіцца зямля Рэйнланд-Пфальц. Гэта - паспяховая зямля з моцнай эканомікай і развітай самасвядомасцю.

Так было не заўсёды. У 1946 годзе, падчас стварэння новай зямлі, шмат хто быў настроены скептычна і не верыў у яе жыццяздольнасць. Аднак з цягам часу рэгіёны зямлі "з прабіркі" зрасліся ў адно цэлае. А ў эканамічным плане Рэйнланд-Пфальц, які стартаваў з апошняй пазіцыі, увайшоў у квартэт лідэраў. Гэты рэгіён пераўтварыўся ў дынамічны цэнтр знешняга гандлю Германіі. Асновай такога імклівага росту стала развіццё сектара вытворчасці, транспартнай сістэмы, школьнай і вышэйшай адукацыі, а таксама распрацоўка і ўкараненне найноўшых тэхналогій.




Burg Ehrenfels in Bingen am Rhein Павялічыць фота (© dpa)

Маляўнічыя краявіды з вялізнымі вінаробнымі раёнамі і багатая культурная гісторыя, якая налічвае больш за 2000 гадоў, робяць Рэйнланд-Пфальц прывабным месцам жыцця і працы для многіх людзей  . Сталіца зямлі Майнц і гарады Вормс, Шпаер, Кобленц і Трыр і сёння яшчэ фарміруюць аблічча рэгіёну, які мае вялікае гістарычнае і культурнае значэнне.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г).

Рэйнланд-Пфальц

Flagge Rheinland-Pfalz

Rheinland-Pfalz

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)