Паўночны Рэйн-Вестфалія

Dom in Köln Павялічыць фота (© DZT/Andrew Cowin)

Паўночны Рэйн-Вестфалія – самая населеная зямля Германіі. У эканамічным плане зямля таксама ідзе ў авангардзе - яе жыхары вырабляюць амаль чвэрць валавога ўнутранага прадукту Федэратыўнай Рэспублікі Германіі. Разам з прыкладна 450 тысячамі малых і сярэдніх прадпрыемстваў тут працуюць і шматлікія буйныя кампаніі.

Раней эканоміку зямлі фарміравалі вугальная і сталеліцейная галіны, у першую чаргу гэта тычыцца Рурскай вобласці. Сёння на першы план выйшлі хімічная прамысловасць, розныя высокатэхналагічныя галіны і сектар паслуг. Гэтай змене садзейнічалі здольнасць эканомікі да абнаўлення, а таксама добрая транспартная інфраструктура.

Апорай прагрэса з'яўляецца таксама і цеснае супрацоўніцтва бізнеса, тэарэтычнай і прыкладной навукі: у 49 вышэйшых навучальных установах могуць навучацца болей за 400 тысяч маладых людзей.

Сярод іншых прывабных рыс зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія з яе сталіцай Дзюсельдорфам - прыгожыя і разнастайныя ландшафты і насычанае культурнае жыццё. Такой канцэнтрацыяй арганізацый і ўстаноў культуры могуць ганарыцца мала якія рэгіёны свету: унікальную разнастайнасць у сферы культуры забяспечваюць паміж іншым 23 сімфанічныя аркестры, 72 тэатры і 200 музеяў.

Essen - Industrielle Kulturlandschaft Zeche Zollverein Павялічыць фота (© DZT/Jochen Keute)

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.).

Паўночны Рэйн-Вестфалія

Flagge Nordrhein-Westfalen

Nordrhein-Westfalen

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)