Ніжняя Саксонія

Neues Rathaus in Hannover Павялічыць фота (© dpa-picture alliance)

Ніжняя Саксонія мела самую вялікую частку на мяжы паміж ФРГ і ГДР працягласцю 550 км. Другой па плошчы зямлі Федэратыўнай Рэспублікі Германія з-за яе геаграфічнага становішча наканавана іграць аб'яднальную ролю ў будучых адносінах паміж Еўрапейскім Саюзам і дзяржавамі Ўсходняй Еўропы.

Сталіца зямлі горад Гановер  - гэта месца правядзення важнейшых у свеце прамысловых выставак-кірмашоў. Найбуйнейшым працадаўцам сярод прыватных кампаній з'яўляецца "Фольксваген АГ".



Дзякуючы таму, што населенныя пункты займаюць адносна невялікую частку тэрыторыі, у Ніжняй Саксоніі можна атрымаць асалоду ад маляўнічых краявідаў, якія раскінуліся паміж Эльбай і Эмсам, Гарцам і Паўночным морам.

Nationalpark Harz Павялічыць фота (© dpa-picture alliance)

Навуковыя даследванні маюць у Ніжняй Саксоніі доўгую традыцыю. Гэта дэманструюць як старыя ўніверсітэты ў Браўншвейгу, Клаўстале-Цэлерфельдзе і Гётынгіне, так і новыя ўстановы па вывучэнні сонечнай энергіі.

Прадстаўнікі Ніжняй Саксоніі ўпісалі слаўную старонку і ў канстытуцыйную гісторыю Германіі: у 1837 г. сем гётынгенскіх прафесараў выступілі з пратэстам супраць адмены зямельнай канстытуцыі каралём Гановера.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Ніжняя Саксонія

Flagge Niedersachsen

Niedersachsen

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)