Мекленбург-Пярэдняя Памеранія

Historische Altstädte - Stralsund und Wismar Павялічыць фота (© DZT/Kuhle-Tours GmbH)

Характар жыхароў Мекленбург-Пярэдняй Памераніі, у мінулым „зямлі замкаў і халуп“, у асаблівай ступені фарміруецца пад уплывам мясцовай прыроды.

Першачарговую ролю у эканамічных структурах зямлі на ўзбярэжжы Балтыйскага мора з яе вялікімі ворнымі ўгоддзямі іграе сельская гаспадарка. А вось у прыморскіх раёнах развіццё вызначаецца караблебудаваннем у Ростаку, буйнейшым марскім порце былой ГДР, а таксама марскім гандлем і рыбалоўствам.

Па ўзбярэжжы Балтыйскага мора ад Любекскай бухты да вострава Руген, усё роўна як жамчужныя каралі, працягнуліся курортныя месцы. Мекленбургскае азёрнае плато належыць да ліку буйнейшых цэласных зон адпачынку ў Германіі.

Historische Altstädte - Stralsund und Wismar Павялічыць фота (© DZT/Wismar, Tourismus Zentrale)

Дзякуючы велічэзным водным прасторам - тут знаходзяцца каля 650 азёр і шматлікія рэкі - гэта ўзгорыстая мясцовасць шырынёй прыблізна 40 км з'яўляецца раем для птушак.

Самыя вялікія гарады зямлі, у якой да 1918 г. задавалі тон памешчыкі, - Ростак, Нойбрандэнбург і Шверын.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Мекленбург-Пярэдняя Памеранія

Flagge Mecklenburg-Vorpommern

Mecklenburg-Vorpommern

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)