Гесэн

IAA 4 Павялічыць фота (© picture-alliance)

Гесэн, які геаграфічна знаходзіцца ў сярэдзіне Германіі, належыць да самых эканамічна моцных зямель Германіі. Яго гаспадарчым ядром з'яўляецца рэгіён Рэйн-Майн са сваім самым вялікім і буйным горадам - Франкфуртам-на-Майне. Вырашальны ўклад у яго развіццё ўносіць аэрапорт "Рэйн-Майн", лідыруючы цэнтр авіяперавозак на кантыненце. Франкфурт, дзе знаходзіцца штаб-кватэра Германскага федэральнага банка і яшчэ прыкладна 400 аддзяленняў іншых фінансавых інстытутаў, ператварыўся ў вядучы цэнтр банкаўскай галіны кантынентальнай Еўропы.

Акрамя таго ў мегаполісе на Майне адбываюцца значныя міжнародныя выстаўкі-кірмашы. Stresstest f�r Banken - Frankfurter Bankenskyline Павялічыць фота (© picture alliance / dpa)
Дванаццаць дзяржаўных ВНУ і тры дзяржаўныя тэатры з'яўляюцца вузлавымі кропкамі культурнай інфраструктуры зямлі. Сталіца Вісбадэн карыстаецца вялікай папулярнасцю ў якасці горада кангрэсаў і курорта. У Гесэне больш лясоў, чым у якой іншай
федэральнай зямлі Германіі, таму гэта ідэальнае месца для адпачывальнікаў і турыстаў. Да месцаў, якія варта наведаць, належыць горад Касель на поўначы Гесэна, чые дзяржаўныя мастацкія калекцыі вядомы ва ўсім свеце. 

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Гесэн

Flagge Hessen

Hessen

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)