Гамбург

Hamburg, Binnenalster Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa)

Гамбург – брама Германіі ў свет, самы вялікі марскі порт і самая значная пляцоўка знешняга гандлю. Горад-дзяржава з'яўляецца адначасова важным цэнтрам прамысловасці і сферы паслуг у кропцы перакрыжавання еўрапейскіх рынкаў.

Вольны і ганзейскі горад Гамбург - сталіца нямецкіх сродкаў масавай інфармацыі, у якой знаходзяцца штаб-кватэры інфармацыйнага агенцтва Дойчэ прэсэ-агентур (ДПA), Паўночнагерманскага радыё, а таксама шматлікіх прыватных тэлерадыёкампаній і буйнейшых выдавецтваў газет і часопісаў. Акрамя таго горад карыстаецца добрай славай на міжнароднай арэне як месца правядзення кангрэсаў і кірмашоў. Тут сканцэнтравана 92 консульствы - болей, чым у любым іншым горадзе свету.


Hamburger Hafen Павялічыць фота (© dpa - Report)

Вядомыя мюзіклы, шматлікія музеі, выстаўкі, канцэрты і 35 тэатраў робяць Гамбург прыцягальным цэнтрам для аматараў культуры далёка за межамі Паўночнай Германіі. Рака Альстэр, якая цячэ ў сэрцы горада, а таксама вялікая колькасць паркаў і зялёных зон ператвараюць Гамбург у зялёную сталіцу з масай магчымасцяў для адпачынку і правядзення вольнага часу.

Гамбург - гэта адначасова і горад, і дзяржава. Яго парламент называецца Гарадскім сходам. Зямельным урадам з'яўляецца Сенат на чале з першым бургамістрам. Гамбург - другі па велічыні горад Германіі.


З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Гамбург

Flagge Hamburg

Hamburg

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)