Брэмен

Bremer Stadtmusikanten Павялічыць фота (© dpa-picture alliance) Аблічча зямлі „Вольны і ганзейскі горад Брэмен“, якая ўключае ў сябе Брэмен і Брэмерхафен, сфарміраваўлася пад уплывам марскога суднаходства, гандлю і портаў. Брэмен - самы паўднёвы нямецкі марскі порт, а Брэмерхафен можа пахваліцца найбуйнейшым у Еўропе комплексным кантэйнерным тэрміналам. Сучасная тэхніка пануе ў панараме портаў Брэмена, якія па хуткасці абслугоўвання ўваходзяць у лік сусветных лідэраў. 

У Брэмене сябе камфортна адчуваюць як кампаніі з трывалымі традыцыямі - ад аўтамабілебудавання да авіяцыйнай і касмічнай прамысловасці, ад электронікі да харчасмакавай галіны і вырабу прадуктаў харчавання, - так і інавацыйныя прадпрыемствы самай рознай велічыні. Зямля інвесціравала значныя сродкі ў паскоранае развіццё інфраструктуры для навуковых даследаванняў і канструктарскіх работ і стала важнейшым цэнтрам перадавых тэхналогій на паўночным захадзе Германіі. Свой уклад зрабілі ўніверсітэт, іншыя вышэйшыя навучальныя ўстановы і выбітныя навуковыя ўстановы, як, напрыклад, Інстытут марскіх і палярных даследаванняў імя Альфрэда Вегенера.

Rathaus und Roland-Statue Bremen Павялічыць фота (© picture-alliance/HB-Verlag) У зямлі Брэмен мастацтва і культура развіваюцца пры падтрымцы вялікай колькасці музеяў і інстытутаў з высокакваліфікаванымі супрацоўнікамі. Яе грамадзяне ганарацца сваёй "зямлёй двух гарадоў", якая адкрыта насустрач усяму свету.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Брэмен

Flagge Bremen

Bremen

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)