Брандэнбург

Potsdam - Schloß Sanssouci Павялічыць фота (© DZT/Topel Kommunikation GmbH, Topel Dirk)

Брандэнбург, рэгіён будучыні ў аб'яднанай Еўропе, з Берлінам пасярэдзіне, быў сэрцам колішняй Прусіі. Прырода Брандэнбурга, які знаходзіцца на тэрыторыі Паўночнагерманскай нізіны, - гэта сасновыя лясы, пясчаныя глебы, азёры і пустэчы. Важнымі і вядомымі гарадамі з'яўляюцца cталіца зямлі Патсдам, Франкфурт-на-Одэры, Брандэнбург і Котбус. Архітэктурныя помнікі і розныя культурныя мерапрыемствы прыцягваюць шмат турыстаў. Папулярнымі месцамі адпачынку з'яўляюцца таксама шматлікія азёрныя ландшафты і Шпрэвальд.

Эканоміка Брандэнбурга сфарміравалася, з аднаго боку, пад значным - трыдыцыйным - уплывам буравугальнай, сталеліцейнай і хімічнай індустрыі; з другога боку, тут прадстаўлены такія новыя галіны, як папяровая і друкарская прамысловасць, а таксама сучасныя сектары: камунікацыйныя тэхналогіі і галіна экалагічна чыстых тэхналогій. Schloss Rheinsberg Павялічыць фота (© picture-alliance/ ZB)
Асаблівае значэнне надаецца супрацоўніцтву з Польшчай. З мэтай усталявання кантактаў у розных сферах і арганізацыі сумесных праектаў утварыліся еўрарэгіёны. Пачало дзейнічаць таварыства садзейнічання эканоміцы.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Брандэнбург

Flagge_Brandenburg

Brandenburg

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)