Берлін

Brandenburger Tor Павялічыць фота (© colourbox.com)

Берлін –  раздзелены горад. Такім было становішча спраў пасля блакады 1948 г. і будаўніцтва сцяны ў 1961 г. На долю Берліна выпала нямала пакутаў з-за падзелу Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Горад стаў гістарычным кур'ёзам: (Усходні) Берлін - сталіца ГДР, (Заходні) Берлін - востраў у варожым асяродзі, які выжываў за кошт Захаду, але не належыў да тэрыторыі паўнамоцтваў урада ФРГ. Потым, 9 лістапада 1989 года, Берлінская сцяна пала.

З 3 кастрычніка 1990 года Берлін здабыў адзінства і з юрыдычнага пункту гледжання; сёння гэта горад-дзяржава, цэнтр прамысловасці, сферы паслуг, выставак і кангрэсаў.

Hackesche Höfe Berlin Павялічыць фота
Вышэйшыя навучальныя і навукова-даследчыя ўстановы і разнастайнасць культурнага жыцця
дапаўняюць малюнак мегаполіса, які шпарка развіваецца. Зараз, калі Еўропа больш не абмежавана сваёй заходняй часткай, цэнтральнае месцазнаходжанне Берліна зной атрымлівае сваю былую значнасць. Характэрнай рысай сталіцы курфюршаства Брандэнбург, Прусіі і Германскай імпэрыі заўсёды былі цярпімасць і адкрытасць у адносінах да мастацкага і палітычнага прагрэсу. Працягваць гэтыя традыцыі Берлін збіраецца і ў якасці сталіцы Германіі. 

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Берлін

Flagge Berlin

Berlin

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)