Баварыя

Павялічыць фота

Выразнае ўсведамленне дзяржаўнай самастойнасці, якая ўласцівая жыхарам Баварыі, грунтуецца на больш чым тысячагадовай гісторыі іх зямлі. У сённяшні час на тэрыторыі баварскай дзяржавы існуюць тры вялікія групы, якія адрозніваюцца мовай, звычаямі і стаўленнем да жыцця: карэнныя баварцы на поўдні і ўсходзе зямлі, франконцы на поўначы і паўночным усходзе і баварскія швабы на паўднёвым захадзе.


Гэтыя адрозненні прывялі да фарміравання багатага культурнага жыцця, прычым не толькі ў сталіцы зямлі Мюнхене, але і ва ўсіх раёнах зямлі. Баварыя, якая раней была ў асноўным сельскагаспадарчым рэгіёнам, па-ранейшаму займае першую пазіцыю ў спісе турыстычных мэтаў Германіі.

Frauenkirche in München Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa)

Аднак сёння яшчэ адной характэрнай рысай зямлі стала сучасная структура эканомікі з канцэнтрацыяй прамысловасці ў Мюнхене і раёнах, якія прылягаюць да яго, а таксама ў рэгіёне Нюрнберг-Эрланген-Фюрт. Гэтаму садзейнічае і развіты сярэдні бізнес з прадпрыемствамі самага рознага профілю і перспектыўныя тэхналогіі (у тым ліку авіяцыя і касманаўтыка). Баварыя мае плошчу 70 553 кв. км і з'яўляецца найбуйнейшай зямлёй Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Баварыя

Flagge Bayern

Bayern

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)