Бадэн-Вюртэмберг

Вынаходлівасць і дзелавая энергія, працавітасць і беражлівасць – так гучыць рэцэпт поспеху жыхароў Бадэн-Вюртэмберга. Хоць гэта гучыць як агульныя словы, але гэтыя рысы сапраўды характэрныя для насельніцтва земляў Вюртэмберг-Гогенцолерн, Вюртэмберг-Бадэн і Бадэн, якія 25 мая 1952 года ўтварылі адзіную адміністрацыўную адзінку. Нездарма сёння гэта трэцяя па плошчы федэральная зямля  ўваходзіць па паказчыках экспарту ў лідыруючую групу ў Федэратыўнай Рэспубліцы Германія.

Porsche-Museum in Stuttgart-Zuffenhausen. Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa)

Бадэн-Вюртэмберг праславіўся як сваімі тэхналогіямі, так і тым, што з'яўляецца другой па велічыні вінаробнай вобласцю Германіі.
Разнастайнайнасцю вылучаецца і культурнае жыццё зямлі. Напрыклад, яе сталіца Штутгарт вядомая перш за ўсё сваім балетам. Ахвотнікаў атрымаць адукацыю запрашаюць шматлікія ўніверсітэты і іншыя ўстановы, якія размешчаны ў розных кутках зямлі. Бадэн-Вюртэмберг з'яўляецца таксама і прывабным турыстычным рэгіёнам. Schwarzwald Павялічыць фота (© dpa)
Шматлікія курорты з мінеральнымі крыніцамі, цікавыя гарады і прыгожыя краявіды – усім гэтым штогод спакушаюцца тысячы турыстаў.
Бадэн-Вюртэмберг – адна з нясучых апор Федэратыўнай Рэспублікі Германія як дзяржавы. Залогам гэтага выступаюць стабільны сацыяльны клімат і моцныя палітычныя структуры, якія абапіраюцца на масавую падтрымку.

З ласкавага дазволу Бундэсрата (верасень 2010 г.)

Бадэн-Вюртэмберг

Flagge Baden-Württemberg

Baden-Württemberg

Нацыянальны турыстычны камітэт Германіі

Разнастайную турыстычную інфармацыю аб турыстычнай краіне Германія, месцах правядзення кангрэсаў, шопінге ці прапановах для моладзі і шмат чаго іншага Вы знойдзеце на сайце Нацыянальнага турыстычнага камітэта Германіі (Deutsche Zentrale für Tourismus e.V.)