Пазітыўны імідж Германіі ў свеце

Reichstagskuppel Павялічыць фота (© picture-alliance/ dpa)

У чацвёрты раз Германія па выніках міжнароднага апытання радыёстанцыі BBC World Service стала „самай папулярнай краінай“. 62 працэнты рэспандэнтаў з 27 краін свету ацэньваюць уплыў Германіі як станоўчы – на тры працэнты болей, чым у мінулым годзе.

З той пары як Германію ўключылі ў штогадовае апытанне, яна займае першае месца ў рэйтынгу самых папулярных краін, які складаецца даследчыкамі BBC. Наступныя за Германіяй месцы займаюць Аб'яднанае Каралеўства, Канада і Японія. І ўцэлым ЕС, атрымаўшы ў глабальным маштабе 57 працэнтаў падтрымкі, дасягнуў вельмі добрага паказчыка.

Fussballfan (© picture alliance / Eibner Pressefoto)

Дзяржаўны міністр у Федэральным міністэрстве замежных спраў Карнелія Піпер назвала вынік даследвання доказам таго, што Германія на працягу апошніх дзесяцігоддзяў паслядоўна падтрымлівае абмен па лініі грамадзянскай супольнасці.


Асабліва высокай была доля пазітыўных ацэнак ролі Германіі ў Італіі (89 працэнтаў), у французскіх суседзяў (84 працэнты), у Аб'яднаным Каралеўстве (77 працэнтаў) і ў ЗША (76 працэнтаў). Болей крытычныя адносіны да ўплыву Германіі выказалі, напрыклад, апытаныя ў Індыі (37 працэнтаў супраць 19 працэнтаў, якія ацанілі яго негатыўна) і ў Пакістане (22 працэнты пазітыўных водгукаў супраць 19 працэнтаў адмоўных).


З 2005 г. служба па састаўленні рэйтынгу краін свету „BBC World Service Country Rating Poll“ даследуе погляды людзей аб уплыве краін па ўсім свеце. Вынікі 2011 г. складзены на аснове болей чым 28 600 дэмаскапічных інтэрв'ю, праведзеных са снежня 2010 г. па люты 2011 г. у 27 краінах міжнароднымі інстытутамі даследвання грамадскай думкі.

У поўным аб'ёме Вы знойдзеце вынікі на сайце

www.bbc.co.uk


Падрабязныя вынікі (на англійскай мове).

Пазітыўны імідж Германіі ў свеце